Як у Мінску затрымлівалі "злодзея ў законе" Сашу Кушнера (відэа)

Як у Мінску затрымлівалі "злодзея ў законе" Сашу Кушнера (відэа)

У Мінску прайшла спецаперацыя, падчас якой сілавікі затрымлівалі "злодзея ў законе" Сашу Кушнера і яго калег, адказных за асобныя рэгіёны нашай краіны. Яны сабраліся ў адной з кавярняў, каб абмеркаваць сітуацыю з прызначэннем новага "адказнага" з крымінальных колаў за Беларусь. У гэты момант у кавярню і ўварваліся міліцыянеры пры сілавой падтрымцы байцоў зводнага атрада хуткага рэагавання, інфармуе прэс-служба МУС.

Адзначаецца, што папярэднага "адказнага" міліцыя затрымала 4 траўня ў Магілёве. Гэта быў 39-гадовы "крымінальны аўтарытэт" па мянушцы Шульц. У момант затрымання ён з калегам купляў метадон. У машыне Шульца знайшлі ручны кулямёт, патроны, пнеўматычны пісталет і паляўнічы нож. Была распачатая крымінальная справа.

МУС падкрэслівае, што сустрэча ў Мінску была чацвёртая сёлета, усе яны былі спынены сілавікамі. Раней гэта адбылося ў Лідзе, Бабруйску і ў Полацкім раёне.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 15.05:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі