Як у Мінску адзначалі Дзень Святога Патрыка (Фота)

Адзначаць Дзень Святога Патрыка ў Мінску пачынаюць яшчэ ў пятніцу. На канцэрце ў клубе Re:Public ірландскае нацыянальнае свята мае беларускі каларыт, бо два з чатырох гуртоў спяваюць на беларускай мове пад ірландскія мелодыі. Закрывае канцэрт гурт “Всё Crazy”, які адмыслова да даты выдае ЕР кельцкага панку “Д.С.П.

“Міні альбом “День Святого Патрика” складаецца з трох песень і інтра: аднайменнай, “Завязал” і “Домой”, — распавядае лідар гурта Антон “Сір” Сіроцін. — Ён атрымаўся наскрозь нецэнзурным. У адрозненне ад дэбютнага альбома, які быў вылізаным, на “ДСП” атрымалася ўсё , як трэба: трэш, угар і садамія”.


Всё Crazy” ужо шмат гадоў самыя частыя госці Дня Святога Патрыка, але сёлета музыкі б’юць усе рэкорды. Тры дні запар яны хэдлайнеры святочных канцэртаў, дзе і прэзентуюць свой новы ЕР.

Выступ Ejrut

Выступ Ceilidh Ceol

Рытм-секцыя адразу трох гуртоў! (На сцэне больш за дзве гадзіны)


Выступы музыкаў разбаўляюць майстар-класы ад танцавальных калектываў. Прычым наведвальнікі сапраўды зацікаўлены і актыўна ў іх удзельнічаюць. Нават пасля завяршэння музычнай часткі натоўп не расходзіцца, а застаецца паглядзець на яшчэ адзін танцавальны нумар.


Нагадаем, Дзень Святога Патрыка — традыцыйнае свята ірландцаў, якое даўно перарасло нацыянальныя межы і стала свайго кшталту міжнародным днём Ірландыі.

Згодна з паданнем, святы Патрык прынёс хрысціянства на паганскую выспу і выгнаў усіх змеяў. У гонар святога ў гэты дзень звычайна ладзяць парады з песнямі і скокамі, а ірландскае піва льецца ракой. Удзельнікі святкаванняў апранаюцца ў вопратку зялёнага колеру, традыцыйнага для Ірландыі.

Гурт Irdorath прыйшлі патусавацца і прарэкламаваць сольны выступ

Радыё Свабода разыгрывае iPod і цішоткі "Свабоду Дажынкам"

Адзіны заўважаны ліпрэкон, праўда, без золата


Святога Патрыка шануюць хрысціяне ўсяго свету, аднак у дня 17 сакавіка ёсць таксама паганскія матывы. Напрыклад, аднымі з яго герояў з’яўляюцца лепрэконы — казачныя шаўцы, якія валодаюць схаваным гаршчком з золатам. Таму шчасліўчыку, які зловіць лепрэкона, адкрыецца таямніца схаваных скарбаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі