Вы тут

Як у кіно: беларус абакраў салон сотавай сувязі, спусціўшыся праз вентыляцыю

Беларус-"Павук" абакраў салон сотавай сувязі / t.me/skgovby

У Мінску адбылося рабаванне — нібыта з галівудскіх фільмаў. 

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, увечары 31 ліпеня непрацуючы 38-гадовы мужчына схаваўся ў прыбіральні аднаго з гандлёвых цэнтраў. Там ён дачакаўся закрыцця крамы і праз вентыляцыйную шахту забраўся ў салон сотавай сувязі.

Здабычай мужчыны сталі розныя гаджэты на суму больш за 36 тысяч рублёў. Назад ён выбіраўся тым жа шляхам, што і прыйшоў. Аднак па дарозе назад ён не ўтрымаў сумку: яна звалілася на падлогу іншага павільёна, ад чаго спрацавала сігналізацыя.

Міліцыянты затрымалі мужчыну з доказамі злачынства. Падчас іх з'яўлення ён вісеў пад столлю.

На мужчыну пачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 14 ч. 4 арт. 205 (замах на крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры). 

Беларус-"Павук" абакраў салон сотавай сувязі / t.me/skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.