Як палітвязень, які выйшаў на волю, сустрэўся з маленькім сынам (відэа)

Валанцёр штабу Бабарыкі правёў за кратамі паўгода і нядаўна быў асуджаны на два гады "хіміі".
З'явілася відэа, як Левон Халатран, які выйшаў на волю, сустрэўся з маленькім сынам. Валанцёр штабу Віктара Бабарыкі за ўдзел у пратэстах правёў за кратамі паўгода і нядаўна быў асуджаны на два гады "хіміі". Халатрана адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе на перыяд абскарджання прысуду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.