Вы тут

Як наша стаўленне да рэпрэсій 30-х звязанае з новымі рэпрэсіямі?

Урочышча Курапаты / Еўрарадыё

Пакуль беларусы не змогуць асэнсаваць сваю гісторыю і ў прыватнасці рэпрэсіі ХХ стагоддзя, нельга гаварыць пра рух наперад. Такую думку ў стрыме Еўрарадыё выказаў кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

— Для мяне відавочна, што беларусаў прасавалі людзі іншай культуры, іншых каштоўнасцяў, іншага выхавання, іншых арыенціраў. Карані ў гэтай з'явы глыбокія. І ўсё пачынаецца з таго, што Беларусь дагэтуль не справілася з траўмай 30-х гадоў, не прызнала тое, што адбылося, ліхадзействам, — мяркуе Сяргей Будкін.

Як культура звязаная з рэпрэсіямі? Як Дзень беларускай культуры ператварыўся ў Тыдзень беларускай культуры? У якім фармаце ён пройдзе сёлета? Шукайце адказы на гэтыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё.

Глядзіце на відэа поўную версію размовы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.