Як мінімум 18 палітвязняў за год перавялі ў крытую турму — праваабаронцы

Павел Пяскоў у судзе. За апошнія некалькі месяцаў у бабруйскай калоніі яго некалькі разоў змяшчалі ў ШІЗА / Еўрарадыё
Павел Пяскоў у судзе. За апошнія некалькі месяцаў у бабруйскай калоніі яго некалькі разоў змяшчалі ў ШІЗА / Еўрарадыё

Палітвязень Павел Пяскоў, які адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі, са студзеня 2022 года перыядычна аказваецца ў ШІЗА. Першы раз яго змясцілі туды ў студзені, і з тых часоў гэтае спагнанне супраць яго выкарыстоўваецца рэгулярна. Праваабаронцы кажуць, што ў ШІЗА Пяскова адпраўляюць па надуманых прычынах.

Нагадаем, што Пяскоў зрабіўся першым, хто атрымаў палітычны прысуд пасля выбараў 2020 года.  Яго абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку міліцыі з выкарыстаннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК). Размова пра падзеі на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне. Пяскоў быў сярод мужчын, якія адбівалі ў амапаўцаў затрыманага. Падзеі атрымалі шырокі рэзананс праз пісталет, які заўважылі ў руках аднаго з амапаўцаў, усё гэта трапіла на відэа. Паўла прызналі вінаватым у супраціве міліцыі і асудзілі на 3 гады і 3 месяцы калоніі.

Ціск на палітычных у калоніях не слабее. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошні год як мінімум 18 палітвязняў перавялі ў "крытую" турму. Супраць яшчэ сямі пачалі крымінальныя справы за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі