Як Мінабароны ўмее адказваць на канкрэтныя пытанні пра дзедаўшчыну (дакумент)

Як Мінабароны ўмее адказваць на канкрэтныя пытанні пра дзедаўшчыну (дакумент)

21 сакавіка 2017 года, за 10 дзён да таго, як у вайсковай часці пад Барысавам быў знойдзены павешаным 25-гадовы салдат тэрміновай службы Арцём Басцюк, Еўрарадыё зрабіла ў Мінабароны запыт наконт дзедаўшчыны. Мы задалі чыноўнікам ад войска тры пытанні:

1. Колькі чалавек праходзіць цяпер альтэрнатыўную службу?
2. Колькі было зафіксавана выпадкаў нестатутных адносінаў у войску за апошнія 5 гадоў (па гадах з 2012 па 2017)?
3. Колькі было зафіксавана выпадкаў гібелі вайскоўцаў за апошнія 5 гадоў (няшчасныя выпадкі, хвароба) па гадах з 2012 па 2017?

Адказ мы атрымалі 5 красавіка, калі інфармацыя пра смерць Басцюка ўжо трапіла ў медыі. Замест таго, каб дапамагчы нам у працы і шчыра адказаць на пытанні, прэс-сакратар Міністэрства абароны Уладзімір Макараў даў нам майстар-клас: як так адказаць, каб нічога не адказаць.

 

Як Мінабароны ўмее адказваць на канкрэтныя пытанні пра дзедаўшчыну (дакумент)

16 кастрычніка, калі стала вядома ўжо пра чатыры смерці ў беларускім войску за 2016 год, Мінабароны апублікавала на сваім сайце частку статыстыкі, якую мы хацелі атрымаць на 6 месяцаў раней. Яна разыходзіцца нават з тым звышабцякальным адказам, які прыйшоў нам у красавіку.

Як Мінабароны ўмее адказваць на канкрэтныя пытанні пра дзедаўшчыну (дакумент)

Глядзіце: нам Уладзімір Макараў заяўляе, што за апошнія 5 гадоў у беларускім войску гінула ў 20 разоў менш вайскоўцаў, чым у 1992-1994 гадах. Але са "свежай" статыстыкі вынікае, што гэты паказчык знізіўся толькі ў 7 разоў: з 1,0 на 1000 вайскоўцаў у 1994 годзе да 0,14 у 2016-м. Дык у чым праўда, спадар Макараў?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі