Як ішоў ператрус у мазырскага фермера: наляцелі 18 міліцыянтаў у цывільным

Як ішоў ператрус у мазырскага фермера: наляцелі 18 міліцыянтаў у цывільным

Мазырскі фермер Аляксандр Вянгура расказаў падрабязнасці ператрусу, які адбыўся ў яго сёння ўначы. 

Як паведамляла Еўрарадыё, ператрус у яго доме ў вёсцы Прудок адбыўся сёння ўначы. Раней у яго гаспадарцы Сяргей Ціханоўскі запісаў жартаўлівае "інтэрв'ю" з парсюкамі.

"Тэрор быў страшны! Наляцелі 18 міліцыянтаў, але ўсе ў цывільным, увесь дом — і мой, і маці паставілі дагары нагамі", — распавёў фермер у каментары Радыё "Свабода".

Па яго словах, каля 12-й гадзіны ночы прыехалі некалькі машын з міліцыянтамі ў цывільнымі. Нумары на аўтамабілях былі мінскія і брэсцкія. Сілавікі шукалі Дзмітрыя Папова, які быў аператарам канала "Краіна для жыцця", што робіць Сяргей Ціханоўскі. 

"Дзіма, праўда, быў у нас, але ён збег. Затрымалі мяне, Аляксандра Цуранава — ён адміністратар каналау "Мазыр для жыцця“, і Дзяніса Коласа. Выпытвалі, дзе Дзіма Папоў. Перавярнулі ўвесь дом мой, забралі тэхніку, камп'ютар, потым уварваліся да маёй маці. Я такога тэрору яшчэ не бачыў! Маці выкруцілі палец. У пляменніцы забралі тэлефон", — падзяліўся мужчына падрабязнасцямі начнога здарэння. 

Дарэчы, Дзмітрыя Папова пазней затрымалі пад Мазыром.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі