Вы тут

Як ідэолаг адказвае на пытанне пра адмену канцэртаў у Мінску

Фота: Минск-Новости

За апошнія некалькі месяцаў мінскія ідэолагі адзін за адным адмянілі блізу дзесяці канцэртаў сусветных зорак і расійскіх рэп-выканаўцаў. Мінчане не змаглі схадзіць на выступы Die Antwoord, Face, Элджэя, Schokk, RSAC, АИГЕЛ і іншых. Прычына — “нізкі мастацкі ўзровень” артыстаў.