Як гэта было: акцыя ў падтрымку Святланы Ціханоўскай у Кіеўскім скверы

Як гэта было: акцыя ў падтрымку Святланы Ціханоўскай у Кіеўскім скверы

Мінскія ўлады не дазволілі правесці 6 жніўня мітынг-канцэрт у падтрымку Святланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў. Замест яго там арганізавалі святкаванне Дня чыгуначных войскаў. 

Пасля гэтага кандыдатка разам з Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкала заявілі, што прыйдуць у Кіеўскі сквер — гэта яшчэ адна дазволеная ўладамі пляцоўка для выбарчай агітацыі. У гэты дзень у скверы ладзіўся Дзень адчыненых дзвярэй установаў дадатковай  адукацыі.

Пасля гэтай абвесткі міліцыя ачапіла сквер і стала прапускаць людзей толькі пасля дагляду. Тым не менш падтрымаць Ціханоўскую прыйшло столькі людзей, што да міліцэйскіх КПП утварыліся вялікія чэргі.

Падчас выступу Віталя Варанко, які праславіўся песняй "Бацька", дыджэі Палаца дзяцей і моладзі Кірыл Галанаў і Уладзь Сакалоўскі нечакана ўключылі песню Віктара Цоя "Перамен".

Аднак ні Ціханоўская, ні Калеснікава, ні Цапкала не змаглі трапіць у сквер. Калеснікаву не прапусцілі на трох КПП. Ціханоўская прайшла  па бульвары Шаўчэнкі і сышла пасля папярэджання аб правакацыях. Не прайшла праз ачапленне і Цапкала.

Пасля акцыі ў Кіеўскім скверы людзі прайшлі стыхійным шэсцем у бок Камароўскага рынку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі