Як цяпер працуюць фонды і чаму намагаюцца максімальна зацягваць выплаты штрафаў

Як цяпер працуюць фонды і чаму намагаюцца максімальна зацягваць выплаты штрафаў

Фонд, які дапамагае беларусам плаціць штрафы, заняў пазіцыю максімальнага зацягвання гэтага працэсу. Каб не паскараць паступленне грошай у бюджэт.

— У нас хапае грошай, каб выплачваць штрафы, каб плаціць за адвакатаў, каб вывозіць людзей з Беларусі, каб плаціць пацярпелым. Наконт штрафаў нашая пазіцыя — максімальна зацягваць іх выплаты. Не плаціць мы не можам, бо ўсё роўна прыйдуць і забяруць кватэру. Але калі зацягваць выплату, чалавек можа паспець прадаць тую кватэру і выехаць. І тады ніякі штраф плаціць не трэба будзе, — расказвае кіраўнік фонду Аляксей Лявончык.

А можна зацягваць выплату штрафу так, што беларускаму суду ў выніку надакучыць і ён гэты штраф скасуе ці зменшыць, кажа Лявончык.

Штрафы самі па сабе — не адзіная праблема. Шмат якія апліканты фонду пасля пратэстаў знаходзяцца на мяжы беднасці. Яны страцілі працу, у іх нічога няма.

Фонд мае і “недатыкальную падушку бяспекі” на выпадак крызісу. У яе не залазяць ужо з паўгода. Таго, што фонд атрымлівае ў рэальным часе, хапае на тое, каб закрыць усе просьбы, кажа Лявончык. Большасць данатаў цяпер ідзе з-за мяжы.

Поўную версію размовы глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі