Вы тут

Як брэсцкае "Дынама" з Мілеўскім прайграла кіеўскім дынамаўцам (відэа)

Эпізод матча "дынамаўцаў" / fcdynamo.kiev.ua

Футбалісты брэсцкага "Дынама" з буйным лікам 0:3 прайгралі кіеўскім дынамаўцам. Таварыскі матч у панядзелак прайшоў у турэцкім Белеку на полі "Calista Hotel Sahasi Belek". Каманды знаходзяцца на зборах у Турцыі і праверылі свае сілы. Высветлілася, што чэмпіёны Беларусі яшчэ толькі набіраюць колішнюю форму.

Брэсцкае "Дынама" выступала ў наступным складзе: Паўлючэнка, Вераціла, Хачарыдзі, Кікі, Вітус, Кісляк, Наёк, Савіцкі, Гардзяйчук, Мілеўскі, Бакай (першы тайм); Паўлючэнка, Пячэнін, Кікі, Паўлавец, Вераціла (Вітус), Шаўчэнка, Быкаў, Васільеў, Юзэпчук, Садоўскі, Лапцеў (другі тайм). Цікава, што Арцём Мілеўскі і Яўген Хачарыдзі — былыя кіеўскія дынамаўцы.

Кіеўскае "Дынама" гуляла ў такім складзе: Бушчан, Караваеў, Забарны, Кадар, Віўчарэнка, Кадзіры, Шапарэнка, Піварыч, Андрыеўскі, Буяльскі, Каргбо (першы тайм); Бойка, Сірата, Папоў, Мікаленка, Кендзёра, Сідарчук, Дуэлунд, Шэпелеў, Дэ Пена, Цытаішвілі, Соль (другі тайм).

Піварыч забіў галы на 22-й і 36-й хвілінах, трэці гол на рахунку Дуэлунда (74-я).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.