Вы тут

Як беларусы даследуюць сваю гісторыю праз сямейныя архівы і расказы відавочцаў

Ілюстрацыя / pazakadram.tilda.ws

"За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольнасці" — гэта конкурс, які праводзіцца ў Беларусі, каб паглыбіць людзей у "жывую" гісторыю нашай краіны другой паловы XX стагоддзя праз вывучэнне сямейных і лакальных фотаархіваў і ўспамінаў відавочцаў.

Арганізатары прапануюць удзельнікам падрыхтаваць даследчую работу, прысвечаную малавядомым бакам гісторыі беларускага грамадства і мясцовых супольнасцяў з 1945 да 2000 года.

Сярод прапанаваных для даследавання тэм — штодзённы побыт, моладзевыя субкультуры, трансфармацыя гендарных роляў у сем'ях, гісторыя грамадскіх рухаў і іншыя.

Чаму важна гаварыць пра гэта сёння? Якія гісторыі расказваюць удзельнікі конкурсу? Ці можна далучыцца да даследавання? Пра гэта і пра іншае расказваюць менеджар праекта Алена Шандрак і яго каардынатар Кастусь Антановіч.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.