Вы тут

Як атрымаць льготную візу для паездкі ў Вільню на перапахаванне Каліноўскага

Кастусь Каліноўскі

Літоўская амбасада ў Беларусі патлумачыла, як грамадзяне нашай краіны могуць атрымаць льготную візу для паездкі ў Вільню на дзяржаўную цырымонію перапахавання кіраўніка вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў. Яна запланаваная на 22 лістапада. Жадаючыя атрымаць льготную візу мусяць папярэдне індывідуальна зарэгістравацца ў амбасадзе да 5 лістапада. Больш падрабязна пра гэта можна паглядзець тут. Візы будуць выдавацца на аднаразовую паездку, максімальны тэрмін іх дзеяння — 20-24 лістапада 2019-га.

Парашэткі двух дзясяткаў паўстанцаў знайшлі ў 2017 годзе падчас працаў па ўмацаванні схілаў гары Гедыміна ў Вільні. Яны былі пакараныя смерцю і тайна пахаваныя расійскімі ўладамі. Літоўскія спецыялісты ідэнтыфікавалі з вялікай верагоднасцю (95%) парэшткі Кастуся Каліноўскага. Каб мець поўную ўпэўненасць, быў зроблены запыт у Беларусь аб эксгумацыі магілы брата Каліноўскага ў Свіслачы. У Вільню павінны перадаць вынікі экспертызы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.