Вы тут

Як улады імкнуліся сарваць мітынг гледачоў NEXTA у Мінску (шмат фота)

Мітынг у Мінску / nn.by, svaboda.org

У мітынгу, які сабраў каля мінскай ратушы блогер NEXTA, паўдзельнічала некалькі соцень чалавек. Большасць вядомых блогераў, якія планавалі прыехаць на акцыю, не змаглі дабрацца да Мінска: іх пад рознымі нагодамі затрымалі ў іх родных гарадах. 

Прыкладна за гадзіну да пачатку акцыі, якая фармальна была выбарчым пікетам, на плошчы Свабоды пачалі збірацца студэнты і актывісты БРСМ. Верагодна, у куртках з лога праўладнай моладзевай арганізацыі таксама прыйшлі і сілавікі.

Неўзабаве пасля пачатку акцыі агрэсіўныя маладыя людзі ў чорным адзенні зламалі гукавую апаратуру, якую прынеслі з сабой арганізатары. Таксама яны сарвалі трансляцыю фільма NEXTA пра Аляксандра Лукашэнку на белую сцяну Ратушы. Але правядзеню акцыі гэта не зашкодзіла. На ім выступілі вядомыя палітыкі і сябры Моладзевага блока, якія ідуць у парламент па некалькіх мінскіх акругах.

Еўрарадыё прапануе паглядзець на фотаздымках, як праходзіла акцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.