Яцанюк: Расія націсне на Беларусь, каб тая купляла менш украінскіх тавараў

Пра гэта заявіў 3 кастрычніка ў тэлеэфіры прэм'ер-міністр краіны Арсень Яцанюк. 

"Я не хачу ўдавацца ў падрабязнасці, але ён не проста так павялічыўся, таму што ў іх там ёсць Мытны саюз, і, у прынцыпе, гэтым краінам цікава набываць ўкраінскую прадукцыю, хоць ўсведамляю, што і на іх будуць ціснуць", — перадае БелаПАН словы кіраўніка ўкраінскага ўраду. 

Паводле яго слоў, за апошнія тры гады Украіна напалову страціла расійскі рынак: "То ім не падабаецца малако, то ім не падабаюцца цукеркі — ім не падабаецца ўсё, што мае назву "Зроблена ва Украіне". А пасля таго як яны адправілі сваіх тэрарыстаў на тэрыторыю Украіны, то я магу смела сказаць: ім наогул Украіна не падабаецца. І ўкраінцы". 

Яцанюк паведаміў, што калі Расія ўвядзе абмежавальныя меры супраць украінскіх тавараў у сувязі з ратыфікацыяй Кіевам пагаднення аб асацыяцыі з ЕС, то будуць уведзеныя санкцыі ў адказ. 

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі