Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Апошнімі туды прабіліся "Ліверпуль" і "Барселона". Каманда Юргена Клопа пасля нічыі 0:0 на сваім полі, у Мюнхене абыграла "Баварыю" — 3:1. "Барса", пасля 0:0 у гасцях, на сваім полі разграміла "Ліён" — 5:1.

Раней у чвэрцьфінал выйшлі "Манчэстар Юнайтэд", "Тотэнхэм", "Порту", "Аякс", "Ювентус" і "Манчэстар Сіці". 15 сакавіка ў Ньёне пройдзе лёсаванне, пачатак а 14-й гадзіне. Матчы 1/4 фіналу прызначаны на 9-10 і 16-17 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі