Выжыць і дапамагчы: чым сёння жыве BYSOL — стрым са Стрыжаком

Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё

У Беларусі працягваюцца і нават пашыраюцца рэпрэсіі, а ва Украіне — вайна з расійскімі акупантамі. Не так масава, але беларусы працягваюць выязджаць з краіны, і не заўсёды зрабіць гэта можна легальна. Гэта далёка не поўны спіс кірункаў, па якіх неабходная дапамога. Што праўда, делёка не ўсе гатовыя хоць неяк дапамагаць, але шмат хто з такіх “негатовых дапамагаць” патрабуе справаздачнасці па дзейнасці ад тых, хто такую дапамогу аказвае.

Ці мае сёння фонд BYSOL магчымасці аказваць дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій і тым, каму тэрмінова неабходна выехаць з краіны? Дапамога Украіне — як доўга яна будзе трываць на фоне негатыўнага стаўлення да беларусаў? Ці будзе беларускі дабрачынны фонд аказваць дапамогу расіянам, якія ўцякаюць ад мабілізацыі, і што там з аўдытам фонду? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік і сузаснавальнік дабрачыннага фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.