Вы тут

"Выйшлі на хвалепадобнае плато" — Богдан пра сітуацыю з COVID-19 у Беларусі

Пацыентаў з COVID-19, якім патрэбная шпіталізацыя, стала менш, кажуць у Міністэрстве аховы здароўя / TUT.BY​

Беларусь выйшла на "хвалепадобнае плато" па захворваннях на COVID-19, заявіла першая намесніца міністра аховы здароўя Беларусі Алена Богдан.

"На сённяшні момант сярэдняя колькасць выпадкаў захворвання на каранавірус у Беларусі за суткі — каля 1700. Мы выйшлі на хвалепадобнае плато",цытуе прадстаўніцу Міністэрства аховы здароўя sb.by.

Нягледзячы на высокія лічбы захварэлых на COVID-19, пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, якія мелі патрэбу ў шпіталізацыі, стала менш, сцвярджае намесніца міністра.  

Пры гэтым як вірус будзе паводзіцца далей, як будзе складвацца сітуацыя з захворваннем у Беларусі, Богдан прагназаваць не стала.

У цяперашні час у свеце выяўлена некалькі мутацый віруса SARS-CoV-2 — у тым ліку так званыя "брытанскі" і "паўднёваафрыканскі" варыянты, якія лічацца больш заразнымі. Паводле звестак на 4 лютага, носьбітаў новых штамаў у Беларусі выяўлена не было. Але каб своечасова адсачыць іх з'яўленне, у РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі стварылі лабараторыю, якая будзе мэтанакіравана вывучаць на прадмет новых мутацый тэсты тых, хто прыехаў з-за мяжы са станоўчым ПЦР-тэстам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.