Вы тут

Выйшла фундаментальная праца пра айчынныя падручнікі для пачатковага навучання

"Беларускі буквар" Алеся Сушы

Апублікаваны "Беларускі буквар" Алеся Сушы — фундаментальная праца пра айчынныя падручнікі для пачатковага навучання — ад старажытнасці да нашых дзён. Даследчык працаваў над гэтай кнігай пра кнігі пяць гадоў. "Удзень і ўначы, на выходных і ў адпачынку, дома і ў дарозе… Шматпакутнае навуковае даследаванне, якое задумвалася як лёгкая праца на фоне 400-годдзя першай кнігі пад назвай "Буквар", піша ён.

Манаграфія "пацягнула" на 336 старонак вялікага фармату. У ёй 8 раздзелаў, 125 параграфаў, 730 ілюстрацый, 1025 спасылак крыніцы. Вялікая доля помнікаў зусім невядомая нават даследчыкам, а іх ілюстрацыі публікуюцца ўпершыню. Каб сабраць звесткі пра беларускія буквары, Сушу давялося аб’ехаць шмат краін, працаваць у дзясятках бібліятэк, музеяў, архіваў, шукаць у прыватных зборах і калекцыях.

"Даўнія (ды і адносна сучасныя) беларускія падручнікі выключна слаба захаваліся ў самой Беларусі (што там, амаль не захаваліся), — каментуе навуковец. — Па факце былі выкарыстаныя ілюстрацыі з 78 дзяржаўных і прыватных калекцый у Беларусі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Італіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны, Францыі, Чэхіі і Швецыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.