Выйшаў трэйлер стужкі "Кібаргі" — гісторыі абаронцаў данецкага аэрапорта

Выйшаў трэйлер стужкі "Кібаргі" — гісторыі абаронцаў данецкага аэрапорта

"Дзяржкіно Украіны" прадставіла афіцыйны трэйлер мастацкага фільма "Кібаргі", прысвечанага абаронцам аэрапорта ў Данецку. У тытрах сцвярджаецца, што фільм заснаваны на рэальных падзеях. Прэм’ера запланаваная на 7 снежня.

Абаронцы аэрапорта, якіх яшчэ тады пачалі называць кібаргамі, выступалі кансультантамі для кінасцэнарыста.

"Мастацкі фільм "Кібаргі" — гісторыя не пра вайну, а пра сучасныя герояў, якія робяць нашу новую Украіну", — гаворыцца ў апісанні стужкі. Карціна будзе своеасаблівым адказам на фільм “Крым”, які знялі ў Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі