Вы тут

Выступ яшчэ аднаго кандыдата не пусцілі ў тэлеэфір

Перадвыбарчы пікет Міхаіла Бандарэнкі ў Мазыры / spring96.org

У эфір тэлеканала "Беларусь 3" не выйшаў запіс перадвыбарчага выступу кандыдата ад Партыі БНФ па Мазырскай выбарчай акрузе №42 Міхаіла Бандарэнкі. Пра гэта піша праваабарончы сайт "Вясна". 

Запіс мусіў транслявацца 28 кастрычніка на РУП ТРК “Тэлерадыёкампанія “Гомель”.

Паведамляецца, быццам нагодай для зняцця стала тое, што кандыдат назваў Аляксандра Лукашэнку дыктатарам. Таксама ён паабяцаў змяніць уладу на працягу года.

Гэта не першы выпадак у Гомелі, калі тэлевыступы кандыдатаў не трапляюць у эфір. Напрыклад, 22 кастрычніка не быў паказаны выступ кандыдата ад АГП Уладзіміра Няпомняшчых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.