Вышэйшы гаспадарчы суд "знайшоў" сайт АГП

Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі знайшоў інтэрнэт-сайт Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Ён падтрымаў пазоў Андрэя Козіка, сына старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Леаніда Козіка, які быў незадаволены інфармацыяй, змешчанай летась на сайце www.ucpb.org. У тым артыкуле распавядалася пра асаблівасці "бізнэсу" фірмы Андрэя Козіка і яе сувязі з чыноўнікамі. АГП адмаўляе сваё дачыненне да згаданага сайта. Але суд вырашыў інакш і палічыў сайт www.ucpb.org афіцыйнай інтэрнэт-старонкай АГП. Цяпер лібералам трэба прасіць прабачэння ў Козіка-малодшага і друкаваць абвяржэнне той інфармацыі.

Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё кіраўнік юрыдычнай службы Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфер:

"Выканаць гэтае рашэнне практычна немагчыма, таму што яно намі не можа быць выканана чыста юрыдычна. А па-другое, рашэнне незаконнае. Такім чынам можна прысудзіць любой арганізацыі ўсё, што ёй не належыць і спаганяць з яе яшчэ і падаткі за гэта".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі