Вырасла колькасць ахвяраў расійскага абстрэлу Вінніцы

Наталля Фальштынская​ / facebook.com/borzov.s.s
Наталля Фальштынская​ / facebook.com/borzov.s.s

Колькасць ахвяраў расійскага ракетнага ўдару па Вінніцы павялічылася да 25 чалавек.  Ноччу ў бальніцы памерла доктарка-неўролаг Наталля Фальштынская, паведаміў кіраўнік Вінніцкай абласной адміністрацыі Сяргей Барзоў. Паводле яго словаў, у момант абстрэлу яна была на працы, прымала пацыентаў. У Наталлі засталося трое дзяцей.

Вінніца трапіла пад ракетны ўдар расійскіх войскаў 14 ліпеня. У Мінабароны Расіі тады заявілі, што цэлілі па Доме афіцэраў, дзе, паводле звестка выведкі, у той момант высокапастаўленыя ўкраінскія вайскоўцы раіліся з пастаўшчыкамі зброі. Акрамя Дома афіцэраў, ракеты трапілі па паркоўцы ля дзевяціпавярховага дома побыту. Пацярпелі таксама размешчаны побач офісны будынак, жылыя дамы і медыцынскі дыягнастычны цэнтр. На месцы загінула больш за два дзясяткі чалавек, у тым ліку некалькі дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі