Вы тут

Вынікі конкурсу "Абедаю, як дэпутат": абед пераможцы — 1 рубель 24 капейкі!

Абед, які карэспандэнт Еўрарадыё набыў у сталоўцы Дома ўрада, пацягнуў на 6 рублёў 28 капеек. Нічога асаблівага: суп, бульба, запечаная курыца ды сок.

Мы падумалі, што гэта неяк задорага, і абвясцілі сярод слухачоў антыкрызісны конкурс на самы танны абед. Цяпер наша рэдакцыя ведае ўсе самыя танныя сталоўкі Беларусі! З голаду не памрэм, нават калі заробак не будуць плаціць.

Узяць удзел у конкурсе хацеў нават дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Барадзеня. Дэпутат сказаў, што ў "дэпутацкую" сталоўку не ходзіць — абедае нашмат танней ва ўніверсітэце непадалёк ад Дома ўрада. Фота таннага абеду ад дэпутата мы пакуль чакаем. Як і абяцалі, у пятніцу ўвечары падводзім вынікі конкурсу.

Але гэта не так проста. Мы прасілі сфатаграфаваць першае, другое і кампот. А нехта даслаў свой абед з салатам і дэсертам. Выйшла даражэй, чым па ўмовах конкурсу. У некага наадварот атрымалася паесці вельмі танна — але зусім па-студэнцку, без другога. Мы ўжо збіраліся прыводзіць усе чэкі да агульнага назоўніка, пакідаючы "у конкурсе" толькі суп, гарачую страву з гарнірам і напой. Але ў апошні момант дачакаліся здымка-пераможцы, які зняў усе пытанні.

Абед за 3,81 у сталовай Беларускага дома друку: суп рыбны, пюрэ, тэфтэлі з соўсам, кампот з чарнасліву. (Аляксандр Луцэвіч)
Паабедаў як дэпутат у сталоўцы птушкафабрыкі "Кобрынская" — 3 рублі 52 капейкі. Каб прыехаў раней, то яшчэ танней было б, а так, суп гарохавы з'елі ўжо. (Sergio Magonov)
Сталоўка разліковага цэнтра Нацбанка. (Станіслаў Шляхціч)
Абед на заводзе "Керамін". У чэку не ўлічаная зніжка для супрацоўнікаў прадпрыемства ад 13 да 18 працэнтаў. Усім смачна есці. (Станіслаў Бутрым)
Першае, другое і салат — танней за тры рублі ў кавярні на вуліцы Шпалерная ў Мінску. Мы лічым, што гэта адзін з самых смачных абедаў. (Таццяна Бабіла)
Абед у сталоўцы "Брэстводаканала": суп-расольнік, морква па-карэйску, бярозавы сок, грэчка, рыбная катлета. Усяго 2 рублі 62 капейкі. (Яўген Скрабутан)
Фізкульт-абед "Грэчневы рай" у сталоўцы БДУФК на Пераможцаў у Мінску за 2 рублі 48 капеек. (Таццяна Мікула)
Абед у мінскай школе №22 за 2 рублі 35 капеек — расольнік, пюрэ, філе птушкі, гарбата з цукрам і лімонам. (Alexej Сarinae)
А гэта другое месца нашага рэйтынга — абед за 2 рублі 13 капеек у сталоўцы БНТУ. (Яўген Маісееў)
Перамагае таксама абед са сталоўкі БНТУ! За 1 рубель 24 капейкі. "Сталоўка БНТУ на вуліцы Якуба Коласа, вядомая таксама як Бухенвальд". Малочны суп, рыс, аладкі з пячонкі і кампот. (Яўген Муха)
І бонусам абед без мяса: Вось так харчуюцца супрацоўнікі завода "Транзiстар".
Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі