Вынікі экзітпола: у Лукашэнкі — 80,3%, Караткевіч — 5,6%

Вынікі экзітпола: у Лукашэнкі — 80,3%, Караткевіч — 5,6%

У эфіры АНТ былі агучаныя вынікі экзітпола, які замовіў сам тэлеканал (яго праводзіў Інстытут параўнальных сацыялагічных даследаванняў "Еўразійскі барометр"). У ім паўдзельнічалі 11 896 выбаршчыкаў на 303 выбарчых участках. Вынікі яго наступныя:

Аляксандр Лукашэнка — 80,3%,
Супраць усіх — 7,1%,
Таццяна Караткевіч — 5,6%,
Сяргей Гайдукевіч — 5,1%,
Мікалай Улаховіч — 1,9%.

Падобныя вынікі і астатніх экзітполаў, у Лукашэнкі больш за 80%, інфармуе БЕЛТА. Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", вынікі экзіт-пола Маладзёжнай лабараторыі сацыялагічных даследаванняў Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт моладзевых арганізацый" наступныя: Аляксандр Лукашэнка — 84,1%, Сяргей Гайдукевіч — 5,2%, Таццяна Караткевіч — 4,9%, Супраць усіх — 4,4%, Мікалай Улаховіч — 1,4%.

Вынікі экзіт-пола Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук: Аляксандр Лукашэнка — 82,9%, Супраць усіх — 5,9%, Сяргей Гайдукевіч — 4,4%, Таццяна Караткевіч — 4,3%, Мікалай Улаховіч — 2,1%.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі