Вы тут

Вымагальнікі прымусілі ахвяру легчы ў яму і сталі засыпаць пяском

Прэс-служба Следчага камітэта

Следчы камітэт закончыў расследаванне пра вымагальніцтва і выкраданне чалавека ў Дзяржынскім раёне, паведамляе прэс-служба СК. 

Па звестках следства, раней судзімы 27-гадовы слесар, 17-гадовы юнак і 20-гадовая дзяўчына ўначы ў красавіку прыехалі на машыне да дома 29-гадовага знаёмага. Дзяўчына засталася чакаць у машыне, а мужчыны забрался ў хату і выцягнулі на вуліцу гаспадара. Яны сталі біць яго і патрабаваць 150 долараў. 

Потым мужчыну паклалі ў багажнік аўто і павезлі ў лес. Там яму загадалі выкапаць сабе яму, прымусілі легчы ў яе і сталі засыпаць пяском. Пасля гэтага ён пагадзіўся аддаць вымагальнікам 600 долараў. Дадому яго таксама завезлі ў багажніку.

Пацярпелы напісаў заяву праваахоўнікам. Падчас следства выявілася, што група датычная да шэрагу крадзяжоў на тэрыторыі Дзяржынскага раёна. Іх узялі пад варту. 

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Прэс-служба Следчага камітэта

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.