Выкладчыца БНТУ звалілася на рэйкі мінскага метро і засталася жывая

У чацвер на рэйкі на станцыі метро "Плошча Якуба Коласа" звалілася жанчына і засталася жывая. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага метрапалітэну. Рух цягнікоў у метро быў спынены на 17 хвілін з-за падзення жанчыны. У пацярпелай, паводле папярэдніх высноваў, чэрапна- мазгавая траўма сярэдняй цяжкасці.

Супрацоўнікі метрапалітэну адзначылі, што, "па папярэдніх звестках, жанчына звалілася на рэйкі сама, па неасцярожнасці". Як паведаміў Першы канал, пацярпелая — выкладчыца БНТУ, якая паслізнулася, спяшаючыся на заняткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі