Выкладчыца БДУІР і актывісты ЗБС — фігуранты крымінальнай справы

Выкладчыца БДУІР і актывісты ЗБС — фігуранты крымінальнай справы

Затрыманая 12 лістапада выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава праходзіць па крымінальнай справе паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Жанчыну вінавацяць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак". 

Падчас выбараў Філатчанкава была незалежнай назіральніцаў, потым прымала ўдзел у страйку супрацоўнікоў БДУІР. Таксама яна была адной з тых, хто запісаў відэазварот да беларусаў з заклікам не выконваць злачынныя загады. 

Як распавядала Еўрарадыё, у чацвер у яе дома адбыся ператрус. Пасля гэтага Філатчанкаву павезлі ў невядомым напрамку. 

Па гэтай жа справе праходзяць затрыманыя ў чацвер студэнты Кася Будзько, Яна Арабейка, Ксенія Сырамалот, Ягор Канецкі, Анастасія Булыбенка, Марыя Каленік ды іншыя. У іх і ў Аланы Гебрэмарыям, якая з'яўляецца прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў, 12 лістапада прайшлі ператрусы. Ператрус, па звестках праваабаронцаў, адбыўся  і на офісе Задзіночання беларускіх студэнтаў. 

Верагодна, усе яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі