Выходныя будуць спякотнымі: паглядзіце, у якіх вадаёмах лепш не купацца

Галоўным чынам санітарна-эпідэміялагічнай службы не задаволеныя магілёўскімі вадаёмамі / pixabay
Галоўным чынам санітарна-эпідэміялагічнай службы не задаволеныя магілёўскімі вадаёмамі / pixabay

Шэсць пляжаў і вадаёмаў у Беларусі спецыялісты прызналі непрыдатнымі для купання. Паглядзіце на спіс, каб пераканацца, што вашага ўлюблёнага пляжа сярод іх няма.

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы прапанавалі мясцовым уладам забараніць купанне і водныя віды спорту на шасці зонах рэкрэацыі:

зоны купання №№ 1, 2 зоны адпачынку “Возера Юбілейнае” у Горадні;

пляж Пячэрскага вадасховішча ў Магілёве;

пляж Грабянёўскага вадасховішча ў Магілёве;

вадаём вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна;

гарадское возера горада Клімавічы Магілёўскай вобласці.

Усяго спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы за тыдзень абследавалі 342 зоны рэкрэацыі і вывучылі больш за 800 проб вады — і працягваюць інспекцыю пляжаў і вадаёмаў.

Тым часам, надвор'е ў гэтыя выходныя будзе спякотным, так што спіс вадаёмаў, у якіх дазволена купацца, вам дакладна спатрэбіцца. Тэмпература паветра ўдзень у суботу падымецца да +20..+26°С. А ў нядзелю будзе яшчэ цяплей — слупок тэрмометра ў некаторых рэгіёнах Беларусі падымецца да +26..+32°С, месцамі па Брэсцкай вобласці да +34°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі