Выхадца з Беларусі — экс-удзельніка РНЕ падазраюць у нападзе на Парашэнку

Выхадца з Беларусі — экс-удзельніка РНЕ падазраюць у нападзе на Парашэнку

Былых вайскоўцаў з палка "Азоў" падазраюць у нападзе на Пятра Парашэнку. Напад на пятага прэзідэнта Украіны адбыўся 25 ліпеня каля будынка Дзяржаўнага бюро расследаванняў у Кіеве. Адным з нападнікаў быў Сяргей Кароткіх ("Малюта", "Боцман") — былы грамадзянін Беларусі, паведамляе тэлеканал "Прамы".

Сутычка ветэранаў Антытэрарыстычнай аперацыі з аховай Парашэнкі адбылася, калі адзін з былых байцоў хацеў падарыць экс-прэзідэнту бронекамізэльку, якую прабіваюць кулі. Ён заскочыў на аўтамабіль, адкуль яго зняла ахова Парашэнкі. 

У Беларусі Кароткіх вучыўся ў школе КДБ. У 1996 годзе, па яго словах, быў выключаны пасля другога курса за сувязі з БНФ. Потым ён актыўна ўдзельнічаў у неанацысцкай групоўцы РНЕ. У 2014 годзе выехаў ва Украіну, паступіў у полк "Азоў", ваяваў на баку Украіны. Потым ён узначаліў дэпартамент паліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі