Выхад апошняга сезону “Гульні тронаў” запланаваны на 2019 год

Выхад апошняга сезону “Гульні тронаў” запланаваны на 2019 год

Выхад восьмага сезону папулярнага амерыканскага тэлесерыяла “Гульня тронаў” запланаваны на 2019 год. Пра гэта ў інтэрв’ю часопісу Variety распавяла выканаўца ролі Сансы Старк актрыса Сафі Тэрнер. Яна прызналася, што ”вельмі ўсхвалявана”, але не ўдакладніла чым менавіта. Магчыма, фіналам серыялу, галоўнай інтрыгай, якая хвалюе мільёны яго прыхільнікаў па ўсім свеце.

Як вядома, восьмы сезон стане апошнім. Ён выходзіць з вясны 2011-га. Серыял створаны паводле цыкла раманаў пісьменніка Джорджа Марціна “Песня лёду і полымя”. Сёмы сезон быў паказаны ў 2017 годзе. Апошняя серыя, якая выйшла 27 жніўня, стала самай папулярнай, сабрала 16,5 мільёнаў праглядаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі