Выбухі ў Белгарадзе і дыверсія ўкраінскіх партызан — 383-я раніца вайны

Расійскія ракетныя комплексы С-400 / ілюстрацыйнае фота ТАСС
Расійскія ракетныя комплексы С-400 / ілюстрацыйнае фота ТАСС

Над Белгарадам і вобласцю гэтай ноччу працавала СПА, было збіта чатыры ракеты, піша белгарадскі губернатар Вячаслаў Гладкоў. Параненая як мінімум адна жанчына. У яе страсенне галаўнога мозгу. Але адкрытых ран няма. Яе забралі ў бальніцу, лекары ацэньваюць стан пацярпелай як сярэдняй ступені цяжкасці.

А ў Херсонскай вобласці ўкраінскія партызаны падарвалі чыгуначную каляіну. Відэа выбуху з'явілася ў іх Telegram-канале. Дыверсія была зроблена, каб ускладніць забеспячэнне рускай групоўкі ў Херсонскай і Запарожскай абласцях, гаворыцца ў паведамленні групоўкі.

Больш за 100 нападаў адбілі ўкраінскія вайскоўцы за суткі  на Данбасе. "Нягледзячы на значныя страты, праціўнік працягвае наступальныя дзеянні на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім, Мар'інскім і Шахцёрскім кірунках", гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ.

На Купянскім і Ліманскім напрамках расіяне спрабавалі прарваць абарону ўкраінскіх войскаў і вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёнах населеных пунктаў Двухлетняе, Неўскае, Чырвонапапоўка, Крамянная, Дуброва, Белагораўка і Верхнекаменскае. Працягваюцца баі ў Бахмуце і ваколіцах. Украінскія вайскоўцы кажуць, што адбілі атакі ў раёнах Васюкоўкі, Мінькоўкі, Арэхава-Васільеўкі і Іванаўскага.

Расійскі блогер "Рыбар" са свайго боку сцвярджае, што "на паўночным захадзе ад Бахмута атрады ПВК "Вагнер" прабілі пралом у абароне праціўніка і занялі большую частку Арэхава-Васілеўкі". А на паўднёвым захадзе ад горада наблізіліся да трасы на Канстанцінаўку. Нагадаем, гэта дарога — адзіны на гэты момант шлях забеспячэння ўкраінскіх вайскоўцаў у Бахмуце.

Расійскія войскі працягвалі наступальныя аперацыі пад Бахмутам, але не завяршылі атачэнне горада, адзначаюць у амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны. Там таксама пішуць пра наземныя расійскія атакі каля Аўдзееўкі і ў раёне заходніх ускраін Данецка. "Расійскія блогеры сцвярджалі, што расійскія войскі ўвайшлі ў Краснагораўку (9 км на поўнач ад Аўдзееўкі), але ў ISW няма візуальных пацверджанняў гэтых сцвярджэнняў", адзначаюць экспэрты Інстытута.

Взрывы в Белгороде и диверсия украинских партизан — 383-е утро войны
Карта баёў у Данецкай вобласці / understandingwar.org

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прысвоіў званне Героя Украіны ваеннаму Аляксандру Мацыеўскаму. Гэты той баец, якога расстралялі расіяне пасля слоў "Слава Украіне". Пра гэта Зяленскі распавёў у вячэрнім відэазвароце.

"Салдату. Чалавеку, якога будуць ведаць усе ўкраінцы. Чалавеку, якога будуць памятаць вечна. За яго адвагу, За яго ўпэўненасць ва Украіне і за яго "Слава Украіне!", адзначыў украінскі прэзідэнт.

Аляксандр Мацыеўскі быў снайперам 163-га батальёна 119-й асобнай брыгады ТРА Чарнігаўскай вобласці. Мацыеўскага прызвалі на вайсковую службу ў сакавіку 2022 года. З канца снежня ён лічыўся зніклым без вестак. СБУ ўстанавіла, што яго расстралялі 30 снежня 2022 года. Цела вярнулі дадому толькі ў лютым 2023 года. Украінскія спецслужбы ўжо пачалі пошук людзей, якія расстралялі Мацыеўскага.

За Украіну і Расію ваююць прыкладна па 10 грамадзян Эстоніі. Пра гэта распавёў міністр абароны Эстоніі Хано Пеўкур, піша EER. Пры гэтым Певкур адзначыў, што эстонцаў, якія ваююць за Расію, па вяртанні дадому чакае крымінальная адказнасць. Эстонія забараняе сваім грамадзянам ваяваць у шэрагах краін-агрэсараў.

Адзначым, што на мінулым тыдні стала вядома пра гібель у баях за Бамут эстонскага добраахвотніка Іва Юрака. Раней ён быў афіцэрам эстонскай арміі, але падчас расійска-ўкраінскай вайны далучыўся да інтэрнацыянальнага легіёну УСУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі