Выбухі па ўсёй Украіне, ёсць ахвяры — 229-ы дзень вайны

Спецыяльныя службы працуюць на месцах выбухаў у Кіеве / @UA_National_Police
Спецыяльныя службы працуюць на месцах выбухаў у Кіеве / @UA_National_Police

Гэтай раніцай выбухі грымяць па ўсёй Украіне — у Кіеве, Мікалаеве, Харкаве, нават на захадзе Украіны — у Львове, Івана-Франкоўску, Цярнопалі і Хмяльніцкім. Пра прылёты паведамляюць з Дняпра і Жытоміра.

У Кіеве ракеты пашкодзілі аб'екты ў цэнтры горада, напісаў раніцай мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко. Ён папрасіў гараджан заставацца ў хованках, а жыхароў прыгарадаў — не ехаць сёння ў сталіцу. Цэнтральныя вуліцы Кіева перакрытыя, працуюць ратавальныя службы. Вядома, што ў выніку ракетнага ўдару па Шаўчэнкаўскім раёне Кіева загінулі 8 чалавек, яшчэ 24 атрымалі раненні, пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на дарадцу кіраўніка МУС Расціслава Смірнова.

У Кіеве спынілі метро, усе падземныя станцыі выкарыстоўваюцца як прытулкі.

Кіраўнік Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Віталь Кім каля 10 раніцы паведаміў ужо пра трэцюю хвалю ракет з Расіі. Акрамя таго, паводле яго слоў, з Беларусі ў бок Валынскай вобласці вылецелі 8 іранскіх дронаў-камікадзэ.

У Хмяльніцку, раёнах Львоўскай і Кіеўскай вобласці часткова знікла электрычнасць. У Жытоміры яе няма ва ўсім горадзе. У аб'ект энергетычнай інфраструктуры трапілі і ў Харкаве, піша мэр горада Ігар Церахаў. У некаторых раёнах горада няма святла і водазабеспячэння.

Взрывы по всей Украине, есть жертвы — 229-й день войны
Последствия ракетного обстрела Киева / @UA_National_Police

Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на ранішнія атакі на ўкраінскія гарады: "229-ы дзень нас спрабуюць знішчыць і сцерці з твару зямлі, знішчыць нашых людзей, якія спяць дома ў Запарожжы. Забіць людзей, якія едуць на працу ў Дняпры і Кіеве".

Ён адзначыў, што паветраная трывога не сціхае ва ўсёй Украіне. Ёсць трапленні ракет. На жаль, ёсць загінулыя і параненыя. Ён таксама звярнуўся да грамадзян краіны і папрасіў іх не пакідаць хованак. "Беражыце сябе і сваіх родных. Трымаемся і будзем моцнымі", — адзначыў украінскі прэзідэнт. Зяленскі таксама апублікаваў у сваіх сацсетках відэа з Кіева, дзе відаць наступствы атакі.

Гэтай ноччу расіяне чарговы раз абстралялі Запарожжа. І зноў трапілі ў шматпавярховы дом, паведамляе кіраўнік абласной адміністрацыі Аляксандр Старух. І зноў быў разбураны пад'езд, пачаўся пажар. Пад заваламі, паводле яго слоў, усе яшчэ могуць знаходзіцца людзі. На гэтую хвіліну вядома пра 1 загінулага і пяць параненых. Паводле слоў Старуха, расіяне выпусціў па Запарожжы 7 ракет, імаверна С-300.  Акрамя жылога дома, пашкоджаныя аб'екты інфраструктуры і высакавольтныя электрасеткі. Праз гэта ў горадзе магчымыя перабоі з электрычнасцю і рухам электратранспарту, папярэдзіў ён.

Пра сітуацыю на фронце раніцай даў справаздачу Генштаб УСУ. Паводле слоў украінскіх вайскоўцаў, расіяне спрабуюць "стрымаць контрнаступленне ўкраінскіх сіл на некаторых напрамках і працягваюць наступальныя дзеянні ў Бахмуте і Аўдзееўцы".  Каля Краматорска ў раёне населенага пункта Сватава расіяне ўзарвалі масты, а ў Бераставым раёне замініравалі тэрыторыю.

Пра мінаванні тэрыторый, каб прадухіліць далейшае прасоўванне ўкраінскіх войскаў, паведамляе і аператыўнае камандаванне "Поўдзень". Паводле слоў украінскага камандавання, сітуацыя на паўднёвым фронце застаецца стабільна складанай, але кантраляванай. Сілы абароны працягваюць актыўныя дзеянні, а праціўнік вядзе актыўную абарону і спрабуе ўтрымаць занятыя рубяжы. Учора ў другой палове дня расійскія войскі спрабавалі атакаваць ўкраінскія падраздзялення ў кірунку Цярновых Водаў ( гэта прыкладна ў 30 км на паўночны захад ад Херсона), але, паводле слоў прадстаўніка АК «Поўдзень», панеслі значныя страты і адступілі на зыходныя пазіцыі.

Взрывы по всей Украине, есть жертвы — 229-й день войны

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн напярэдадні камунікаваў па тэлефоне з канцлерам Германіі Олафам Шольцам. Яны абмяркоўвалі падзеі ва Украіне, расказалі ў Белым доме. Лідары абмеркавалі дапамогу Украіне. Гаворка ішла ў прыватнасці пра "абавязацельствы дапамагаць Украіне ў сферы эканомікі і бяспекі".  Нямецкі бок адзначае, што размова доўжылася амаль гадзіну і ў цэнтры ўвагі была падрыхтоўка да наступных сустрэч G7 і G20, дзе ў прыватнасці будзе гаварцца пра далейшае рэагаванне на вайну і яе наступствы.

Тым часам у Кангрэс ЗША ўнеслі законапраект аб прызнанні Расійскай Федэрацыі краінай-спонсарам тэрарызму. Таксама мяркуецца разгледзець пытанне аб прызнанні дзеянняў Расіі генацыдам украінскага народа. Пра гэта паведаміў старшы саветнік Кангрэса ЗША Пол Масара. Калі Расію прызнаюць краінай-спонсарам тэрарызму, то ЗША, магчыма, давядзецца пашырыць санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі