Выбух і пажар у Мінску: загінулі шэсць чалавек
![Пажар на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску / 112.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/shevch1712-2.jpg.webp?itok=S1FX3CPn)
Пажар на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску / 112.by
Уночы на 17 снежня ў жылым доме на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску прагрымеў выбух. Пасля пачаўся пажар, у якім загінулі шэсць чалавек. Сярод іх дзіця.
Яшчэ тры пацярпелыя знаходзяцца ў рэанімацыі. Медыкі ацэньваюць іх стан як цяжкі. Сярод іх таксама ёсць адно дзіця — яно падлучанае да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Па дадзеных следства, выбух і ўзгаранне адбыліся каля 3:30 гадзін. Неўзабаве на месца прыбылі супрацоўнікі МНС. Яны эвакуявалі з жылога дома больш за 20 чалавек.
Пазней у кватэрах, дзе бушаваў пажар, былі знойдзеныя шэсць цел. На месцы здарэння працуюць следчыя з УСК па горадзе Мінску і цэнтральнага апарата СК. Прыцягнутыя магчымасці перасоўвальнай крыміналістычнай лабараторыі.
![Взрыв и пожар в Минске: погибли шесть человек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/shevch1712.jpg.webp?itok=pxSxrvB7)
Пажар на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску / 112.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.