Выбух у Северадзвінску: радыяцыяй заразіўся доктар, які лекаваў пацярпелых

Выбух у Северадзвінску: радыяцыяй заразіўся доктар, які лекаваў пацярпелых

Доктар Архангельскай абласной лякарні, які кантактаваў з пацярпелымі ад выбуху ў расійскім Северадзвінску, атрымаў заражэнне радыяцыяй. Паводле meduza.io, у яго мышачнай тканцы знайшлі радыеактыўны нуклід цэзій-137. Пацярпелы медык адмовіўся кантактаваць з журналістамі, бо ўсе супрацоўнікі лякарні, куды даставілі пацярпелых ад выбуху, падпісалі дакументы ад неразгалошванні. Такое патрабаванне перад імі выставілі расійскія спецслужбы.

Паводле расійскіх СМІ, у Маскву на абследаванне накіравалі пяць ці шэсць супрацоўнікаў лякарні, якія кантактавалі з пацярпелымі. Таксама публікуюцца звесткі, што на аналізы маглі накіраваць каля 50 супрацоўнікаў, але афіцыйна гэта не пацвярджаецца.

Чыноўнікі і кіраўнікі лякарні не папярэдзілі дактароў, што пацярпелыя пры выбуху ракеты на выпрабаваннях у Баранцавым моры атрымалі апраменьванне. Лекары мелі такое падазрэнне, але ім ніхто не сказаў, што трэба сябе абараніць.  Толькі праз некаторы час ім выдалі спецыяльныя фартукі, але гэта ўжо не магло іх абараніць. Праз радыеактыўны пыл на колькі дзён зачынілі прыёмнае аддзяленне і аперацыйны блок, палаты, дзе знаходзіліся пацярпелыя ад выбуху, апрацавалі ад радыеактыўнага заражэння.

8 жніўня, пасля выбуху ракеты, метэаролагі зафіксавалі ў Северадзвінску перавышэнне магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў 4-16 разоў у параўнанні з фонавымі значэннямі. Потым радыяцыйны фон у горадзе нармалізаваўся. Тады Расгідрамет звязаў гэта з праходжаннем воблака радыеактыўных інертных газаў, але не ўдакладняецца, ці быў крыніцай гэтых газаў рухавік узарванай ракеты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі