Выбух на ваенных складах ва Украіне: двое загінулых, пяцёра шпіталізаваных

Выбух на ваенных складах / www.mil.gov.ua 
Выбух на ваенных складах / www.mil.gov.ua 

Выбух адбыўся на ваенных складах у Балаклее (Украіна, Харкаўская вобласць) 15 лістапада. У выніку здарэння на тэхнічнай тэрыторыі Цэнтральнай артылерыйскай базы забеспячэння загінула двое вайскоўцаў.

Яшчэ пяцёра, як паведамляе прэс-служба Узброеных сіл Украіны ў Facebook, знаходзяцца ў бальніцы. Адзін з параненых ў цяжкім стане, другі — у стане сярэдняй ступені цяжкасці, трое вайскоўцаў абышліся лёгкімі раненнямі.

У Генштабе Узброеных сіл Украіны запэўніваюць, што мясцовым жыхарам нічога не пагражае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі