Выбух газу ў жылым доме ў расійскім Магнітагорску
У расійскім Магнітагорску адбыўся выбух газу ў жылым шматкватэрным доме.
Пры інцыдэнце загінулі як мінімум тры чалавекі: столькі целаў удалося дастаць з-пад завалаў. Яшчэ трох жывымі дасталі з-пад завалаў. Губернатар Чалябінскай вобласці Расіі Алег Клімаў заявіў журналістам, што невядомы лёс 79 чалавек.
Выбух у доме па праспекце Карла Макса адбыўся каля 6-й гадзіны паводле мінскага часу. У доме 40 кватэраў, у якіх прапісана 110 чалавек.