"Выборча": За мінулы год хакеры зарабілі на польскіх візах 10 млн долараў

Асобы, якія аказваюць паслугі пасярэднікаў у афармленні польскіх віз, у мінулым годзе маглі зарабіць больш за 10 мільёнаў долараў, піша “Выборча”.

Каб атрымаць польскую візу, трэба запоўніць он-лайн анкету на старонцы консульства. Пасля рэгістрацыі, сістэма аўтаматычна вызначае дату складання дакументаў у адным з 3 консульстваў – у Брэсце, Гродне і Мінску. Аднак колькасць жадаючых атрымаць візы настолькі вялікая, што старонка электроннай рэгістрацыі не вытрымлівае іх наплыву. Вакол інтэрнэт-рэгістрацыі паўстала цэлая схема махінацый.

Звычайнаму чалавеку амаль немагчыма самому зарэгістравацца на падачу дакументаў он-лайн, сцвярджаюць шматлікія жадаючыя атрымаць візу. Старонка рэгістрацыі, якая рэзервуе тэрміны на месяц наперад, або ўвогуле не адкрываецца, або аказваецца, што ўсе тэрміны ўжо занятыя.

Тым часам пасярэднікі, якіх людзі называюць “хакерамі “, прапануюць за 100 еўра зарэгістраваць на візу кожнага жадаючага.

32-гадовых Алег, інфарматык па адукацыі, расказаў “Выборчай”, што насамрэч ён нічога не ўзламвае, а проста мае шырокапалосны інтэрнэт і адмысловую праграму, якая аўтаматычна запаўняе фармуляр на старонцы дадзенымі з файла. Аднак калі раней у яго атрымлівалася рэгістраваць больш за 10 анкет у месяц, то цягам апошніх 2 месяцаў ён не зарэгістраваў аніводнай. Па словах Алега, якія перадае польскае выданне, на рынку з’явіліся новыя, больш магутныя гульцы. Хто яны, дакладна невядома.

Інтэрнэт-рэгістрацыя па-ранейшаму недаступная для звычайных людзей, але некаторыя фірмы ўсё роўна абяцаюць за 150 долараў зарэгістраваць кожнага жадаючага. Для гэтага трэба мець добрыя сувязі ў Белтэлекоме, бо рэгістрацыя цяпер прыносіць вялікія грошы, нехта выкарыстоўвае сітуацыю – распавёў “Выборчай” дырэктар адной з вядомых турфірмаў Гродна, які пажадаў застацца ананімным. На яго думку, менавіта інфарматыкі Белтэлекома блакуюць доступ да старонкі рэгістрацыі, пускаючы туды толькі “сваіх”.

У мінулым месяцы, на старонку немагчыма было ўвайсці з Беларусі, але яна свабодна адкрывалася ў Польшчы. Тым часам прэс-сакратар Белтэлекома аспрэчвае абвінавачанні, аднак адказваць на пытанні адмаўляецца, піша польскае выданне.

Палякі працягваюць шукаць сродкі барацьбы з беларускімі хакерамі

Шарэпка: хакеры за 12 хвілін “запоўнілі” некалькі дзесяткаў тысяч анкет

Упраўленне “К” шукае хакераў, якія “крадуць” чаргу ў польскае консульства

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі