Вяскоўцам на Шаркаўшчыне затрымліваюць заробкі

У прыватнасці, у сельгаспрадпрыемстве “Гарадзец” людзі вельмі абураліся, што і тую невялікую зарплату ім не могуць выплаціць своечасова, яе дзеляць на тры-чатыры часткі.



Адна з мясцовых жыхарак кажа:



“Мільён, паслухайце, ці там мільён трыста ці паўтара, і тры разы ў месяц людзям дзеляць. Цяпер вось далі зарплату 17%, гэта значыць ад мільёна 170 тысяч. Як можна пражыць, ну ладна, удваіх хто, а як двое-трое дзяцей? Як жыць?!”



Асабліва людзей абурае, што ім не дазволілі трымаць свіней — Гарадзец і Лужкі знаходзяцца ў пяцікіламетровай зоне вакол свінатаварнага комплексу. Мясцовыя жыхары нядаўна нават збіралі подпісы пад заклікам да ўладаў, каб тыя дазволілі прыватнікам гадаваць свіней.



Нагадаем, Шаркаўшчынскі раён займае ў краіне апошняе месца па памеры сярэдняга заробка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі