Вярхоўная Рада Украіны спрашчае атрыманне добраахвотнікамі ВНЖ і грамадзянства

Вярхоўная Рада Украіны, ілюстрацыйнае фота

Вярхоўная Рада Украіны, ілюстрацыйнае фота / Reuters/Scanpix

Дэпутаты Вярхоўнай Рады прынялі ў першым чытанні папраўкі ў законы наконт прававога статусу замежнікаў і людзей без грамадзянства, якія ваююць, абараняючы Украіну. Пра гэта паведаміў кіраўнік міжфракцыйнага аб'яднання "За дэмакратычную Беларусь" дэпутат Аляксей Ганчарэнка,

"За" гэтыя папраўкі прагаласавалі 263 парламентары з 401.

Закон прадугледжвае, што добраахвотнікі, якія ваююць за Украіну, змогуць атрымліваць дазволы на іміграцыю, атрымліваць украінскае грамадзянства паводле пратэрмінаваных пашпартоў, а таксама атрымліваць ВНЖ, удакладняе "Беларускі Гаюн". Таксама ВНЖ змогуць атрымліваць чальцы сем'яў добраахвотнікаў, якія паводле кантракту служаць у УСУ, дзяржаўнай спецслужбе транспарту і Нацгвардыі.

Як адзначае прэс-служба палка Каліноўскага, на сёння "больш за 30% асабовага складу ў той ці іншай ступені сутыкнуліся з праблемамі дакументаў: несапраўдныя пашпарты, адсутнасць віду на жыхарства, а таксама неабходнасць пакінуць Украіну і полк Каліноўскага для вырашэння пытання легалізацыі ў краінах ЕС".

Таксама ў палку заяўляюць, што кожны трэці беларус, які звярнуўся ў бот для рэкрутынгу, мае праблемы з пашпартам. Гэта ўскладняе перамяшчэнне і ўезд ва Украіну.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі