Вярхоўны суд у лютым разгледзіць справу экс-старшыні “Белнафтахіма”

Вярхоўны суд Беларусі пачне разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні былога старшыні канцэрна "Белнафтахім" Аляксандра Бароўскага ў лютым гэтага года. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Пётр Міклашэвіч.

Ён адзначыў, што пытанне аб вызваленні Бароўскага ад крымінальнай адказнасці пакуль не ставіцца, паколькі ён не пакрыў нанесеную шкоду. Нагадаем, былога старшыню канцэрна абвінавачваюць у крадзяжы, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і раскрыцці службовай таямніцы.

Разам з Бароўскім былі затрыманыя некалькіх кіраўнікоў канцэрна і шэрагу камерцыйных структур. Справа па абвінавачванні Бароўскага паступіла ў Вярхоўны суд у пачатку снежня 2007 года. Расследаванне вёў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі