Вярхоўны суд: У Беларусі неўзабаве могуць адмяніць смяротнае пакаранне

У Беларусі неўзабаве могуць адмяніць смяротнае пакаранне. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валеры Калінковіч. Па ягоных словах, пакаранне смерцю ў 2008 годзе было ўжытае да дзвюх асобаў. Такім чынам, Беларусь падышла да мараторыя на смяротнае пакаранне.  

Разам з тым В.Калінковіч адзначыў, што пытанне пра адмену смяротнага пакарання не знаходзіцца ў кампетэнцыі Вярхоўнага суда.

Дарэчы, пажыццёвае пакаранне ў месцах пазбаўлення волі летась было прызначанае 5-7 асобам.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі