Вы тут

Вярхоўны суд разгледзіць іск аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтра 3 жніўня

ПЭН-цэнтр трапіў пад "зачыстку" грамадзянскай супольнасці

Вярхоўны суд разгледзіць іск аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтра 3 жніўня. Пра гэта ў Facebook напісала намесніца старшыні арганізацыі Таццяна Нядбай. Інфармацыя была атрымана па тэлефоне, "ніякіх пісьмовых апавяшчэнняў пакуль не атрымлівалі", адзначыла яна.

Тыдзень таму іск аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтра падало Міністэрства юстыцыі. Перад гэтым, 14 ліпеня, сілавікі правялі ператрус па юрыдычным адрасе ПЭН-цэнтра ў Мінску. Пасля быў арыштаваны рахунак.

Беларускі ПЭН-цэнтр быў заснаваны больш за 30 гадоў таму. Яго кіраўнікамі былі народныя пісьменнікі Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў. Цяпер ім кіруе нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч, якая з мінулага года знаходзіцца за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.