Вы тут

Вярхоўны суд не падтрымаў аргкамітэт БХД у скарзе на Мінюст

14 кастрычніка Вярхоўны суд адмовіў аргкамітэту партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя ў скарзе на Міністэрства юстыцыі. Аргкамітэт БХД аспрэчваў адмову ў рэгістрацыі партыі.

У судовым рашэнні падкрэсліваецца, што ў спісе заснавальнікаў партыі ў некаторых з іх ўказваюцца недакладныя звесткі, у прыватнасці дата нараджэння і месца жыхарства. Акрамя таго, некалькі чалавек накіравалі ў Мінюст заявы з адмовай ад удзелу ў заснаванні партыі.

БХД заяўляе, што адмовы адбыліся пад ціскам мясцовых органаў улады, перадае БелаПАН.

БХД атрымала пятую адмову ў рэгістрацыі як партыя. Акрамя таго 19 разоў БХД спрабавала зарэгістравацца як грамадская арганізацыя.

Фота: sputnik.by