Вярхоўны Суд ліквідаваў партыю зялёных “БЭЗ”, яе старшыня быў не супраць

Вярхоўны суд сёння ліквідаваў Беларускую экалагічную партыю зялёных “БЭЗ”. Ён падтрымаў довады Мінюста пра тое, што партыя фактычна спыніла сваю дзейнасць, яна не ўнесла змены ва ўстаноўчыя дакументы.

Таксама “БЭЗ” не мае дастатковай колькасці сяброў і арганізацыйных структур у большасці абласных цэнтраў і ў Мінску.

Самае цікавае, гэта тое, што партыя самаліквідавалася яшчэ ў сакавіку, але Мінюст не палічыў гэтае рашэнне законным, бо ў сходзе ўдзельнічалі толькі 15 чалавек.

Дарэчы, у зале суда быў агучаны ліст ужо былога кіраўніка “БЭЗу” Мікалая Каратыша, які пагаджаўся з прэтэнзіямі чыноўнікаў і прасіў разгледзець справу ў яго адсутнасць.

Зазначым, што Беларуская экалагічная партыя зялёных “БЭЗ” праіснавала амаль 9 гадоў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі