Вярхоўны суд Беларусі атрымаў справу “польскіх шпіёнаў”

Справа “польскіх шпіёнаў” паступіла ў Вярхоўны суд Беларусі. Яе разглядам зоймецца ваенная калегія Вярхоўнага суда. “Інтэрфакс” паведамляе, што слуханні пройдуць у закрытым рэжыме. 
Нагадаем, у шпіянажы на карысць Польшчы абвінавачваюцца пяць былых вайскоўцаў. Сярод іх ёсць адзін грамадзянін Расіі. У сярэдзіне ліпеня КДБ распаўсюдзіў інфармацыю пра раскрыццё “агентурнай сеткі выведкі Польшчы”, якая дзейнічала на беларускай тэрыторыі.

Былыя вайскоўцы, нібыта, збіралі звесткі пра аб’яднаную сістэму Супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі. У адносінах іх распачатая крымінальная справа па артыкуле “здрада дзяржаве ў форме шпіянажу”.

КДБ засведчыў, што шпіёны не паспелі сваімі дзеяннямі нанесці шкоду абароне нашай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі