Вы тут

Вярхоўны суд аштрафаваў Google амаль на 1,5 мільёна рублёў

Google прайграла суд у Беларусі / Alex Tai/SOPA Images/Sipa USA/Sipa

Вярхоўны суд падтрымаў пазоў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) супраць кампаніі Google. Ёй прызначаны штраф у памеры 1 438 941 рублёў, перадае БЕЛТА.

МАРГ заявіла, што Google парушае антыманапольнае заканадаўства, злоўжываючы дамінуючым становішчам на рынку крамаў праграм для мабільнікаў. Краму праграм Google Play на смартфоны і планшэты пад аперацыйную сістэму Android ставіцца толькі пры выкананні шэрагу ўмоў. У ліку гэтых умоў — усталяванне сэрвісаў і праграм карпарацыі. Гэта абмяжоўвае магчымасці доступу іншых вытворцаў. 

У прыватнасці, скаргу ў МАРГ на Google падала кампанія Яндэкс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.