Вярхоўны суд адмовіў "Вясне" з-за “памылкі” ў квітанцыі

Сёння Вярхоўны суд адхіліў скаргу заснавальнікаў грамадскага праваабарончага аб'яднання "Вясна" на адмову ў рэгістрацыі арганізацыі.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Алесь Бяляцкі. Паводле яго слоў, сваё рашэнне Вярхоўны суд аргументаваў дзвюма прычынамі.

Алесь Бяляцкі: “Назва арганізацыі аналагічная назве раней ліквідаванага грамадскага аб'яднання, а па-другое, што калі мы пералічылі грошы ў суд, на квітанцыі было напісана “за рэгістрацыйны збор”, а трэба было пісаць “аплата пошліны за рэгістрацыю”.

На думку Бяляцкага, рашэнне суда — палітычнае.

Алесь Бяляцкі: “Першая і другая зачэпкі маюць вельмі фармальны і сумнеўны з законнага пункту гледжання характар. А само рашэнне, безумоўна, мае палітычны характар”.

Праваабаронца падкрэсліў, што “Вясна” больш не будзе спрабаваць зарэгістравацца.

Алесь Бяляцкі: “Вярхоўны суд — гэта апошняя інстанцыя. Каб скардзіцца, нам зараз застаецца толькі Камітэт па правах чалавека ААН. Што ж датычыцца паўторнай рэгістрацыі, то на сённяшні дзень гэта не мае сэнсу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі