Вялікія навагоднія вакацыі абвясціў і БелАЗ

БелАЗ

БелАЗ / probelarus.by

Супрацоўнікі БелАЗа ў 2024 годзе атрымаюць доўгія выходныя ў студзені і траўні. Гэта прадугледжана графікам працы на год, апублікаваным у тг-канале прадпрыемства.

Работнікі, якія працуюць на "пяцідзёнцы", будуць адпачываць з 30 снежня па 7 студзеня. Адпрацоўваць яны будуць у суботы сакавіка, верасня і снежня.

У траўні на БелАЗе выходныя расцягнуцца з 9 па 14-га. Працоўны дзень 10 траўня плануецца адпрацаваць 4 траўня.

Перанос працоўных дзён адміністрацыя прадпрыемства тлумачыць так: "для эфектыўнай працы вытворчасці і спрыяльных умоў адпачынку".

Раней Еўрарадыё распавядала пра доўгія выходныя ў студзені і траўні на МТЗ. Там перанос працоўных дзён патлумачылі "вытворчымі патрэбамі і з улікам супрацоўніцтва з РФ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі